Гурток па беларускім народным ткацтве

Nov 18, 2009 00:56

Запрашаем усіх ахвочых на гурток па традыцыйным беларускім ткацтве. Праграма разлічаная на адзін год, на працягу якога вы навучыцеся ствараць пры дапамозе кроснаў тканіны, рушнікі, шырокія ўзорныя паясы і г.д.

Заняткі ладзяцца ў Палацы моладзі па адрасе Старавіленскі тракт, 41. Першы (ўводны) адбудзецца 18 лістапада ў 20.00.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +37525 964-64-35 у майстра Наталлі Дзейка.

гурткі, абвесткі, ткацтва, рамёствы

Previous post Next post
Up