Дзяды - свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў („дзядоў”). Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год, але восеньскія дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) самыя галоўныя. Яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія дзяды, Піліпаўскія дзяды, Змітраўскія і інш.). У цэнтры абраду - вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды ў найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.
У гэты дзень усе хатнія мыліся ў лазні і пакідалі крыху вады і венік для дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў гатавалі вячэру. Перад тым як сесці вячэраць гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны і дзьверы і клікалі па імёнах продкаў.
На стол ставілі так званыя Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу. У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады. У многіх мясцінах на стале пакідалі рэшткі страў, бо лічылася, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы.
У некаторых раёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могільнікі - робяць прыклады, абкладаюць магілы дзірваном, камянямі, ставяць крыжы. Пасля на могілках пакідаюць пачастунак. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча.
Слоўнік
"Беларуская міфалогія"Матэрыялы по тэме: