Узрадуйцеся, сябры-этнографы, умельцы-рукадзельніцы, і тыя, каму не абыякавая традыцыйная культура!!!
Выходзіць з друку кніга В. І. Селівончык "Ткацтва на дошчачках", якая распачынае серыю практычных дапаможнікаў па традыцыйных рамёствах "Майстроўня", падрыхтаваную сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
На 64 старонках кнігі вы знойдзеце мноства каляровых ілюстрацый, а таксама падрабязнае апісаньне і схемы розных тэхнік тканьня на дошчачках паясоў і іншых вырабаў. Асобны разьдзел прысьвечаны схемам і выявам аўтэнтычных беларускіх паясоў.
Кошт кнігі 28 000 бр.
Замовіць кнігу можна, пакінуўшы каментар, альбо па тэл. 029 3309940 (Натальля)