Аднойчы з панам
juras_u адбылася размова, у якой ён адзначаў, што не сустракаў у беларусаў надмагілляў-жорнаў:
- "Бяднейшыя жыды даўней рабілі з жорнаў надмагіллі". - "Ня толькі жыды рабілі з жорнаў надмагіллі. Яны таксама нярэдка выкарыстоўваліся і ў часы позняга сярэднявечча (і не толькі) на нашых могілках" - "Такіх на ўласныя вочы не бачыў, а на жыдоўскіх так і нямала)" Вось адно такое надмагілле мы бачылі падчас выправы ў в. Эсьмоны Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Аўтар здымкаў
kryviec І ў артыкуле Ул. Лобача пра культавую ролю могілак ёсць здымак такога надмагілля з Докшыцкага р-на. Так што не толькі жыды скарыстоўвалі жорны ў якасці надмагілляў.
P.S. Можа хто яшчэ дзесьці такія бачыў?