На забудзьма.орг павесілі выдатную фотанарыхтоўку з архіваў Андрэя Лянкевіча. Здымкі, здаецца, самых звычайных вясковых прадметаў і з'яў: студня, мост, лялька, вясельны каравай, карагод. Але добрым дадаткам да іх і "арыгінальным рашэннем" агляду з'яўляюцца не толькі аўтарскія каментары, але і каментары-песні, загадкі ці некалькі сказаў ад мясцовых (?) бабусь. "Жывыя" каментары асабліва да сэрца.
Цыкл складаецца з 3 частак, кожная цікавая і па-свойму арыгінальная.
http://budzma.org/pahanstva/