Выстава фотаздымкаў Бенедыкта Тышкевіча

Oct 02, 2009 09:10



На мой погляд, вельмі цікавая навіна:

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі з 6 па 29 кастрычніка пройдзе выстава высакаякасных копій фатаграфій графа Бенедыкта Тышкевіча, паведамляе прэс-служба пасольства Францыі.

Фотавыстава арганізавана французскай дыпмісіяй і беларускім аб'яднаннем "Фотамастацтва" ў межах Года фатаграфіі, які праходзіць у Беларусі ў сувязі са святкаваннем 170-годдзя вынаходніцтва фатаграфіі.

Калекцыя фатаграфій графа Тышкевіча захоўваецца ў музеі Нісефара Ньепса ў французскім горадзе Шалон на Соне. Калекцыя была падаравана музею Таварыствам сяброў музея Нісефара Ньепса, якое набыло яе пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Францыі ў 1993 годзе ў парыжскага антыквара.

86 арыгіналаў фатаграфій графа выстаўляліся ўсяго адзін раз у Францыі ў 1994 годзе. Копіі высокай якасці былі паказаны ў Вільнюсе ў 2000 годзе.




Вось што калісьці chareuski пра яго распавядаў радыё "Свабода":

(Ракіцкі: ) “А каго з той плеяды фатографаў-арыстакратаў у Беларусі пакуль зусім ня ведаюць?”

(Харэўскі: ) “Я найперш назваў бы графа Бэнэдыкта Тышкевiча, які нарадзіўся ў родавым котлішчы Тышкевічаў, Лагойску, а меў маёнткі ў Налібоцкай пушчы і пад Коўнам. У 1999 годзе ў Вільні адбылася выстава ягоных твораў. Гэта была сапраўдная сэнсацыя, незаўважаная тады ў нас. Зусім унікальна было тое, што большасьць зь іх прысьвечаная беларускім народным тыпажам канца ХІХ стагодзьдзя. А выставу зрабіў Музэй фатаграфіі гораду Нэсэфор Н’епс, гэта ў Францыі, дзе Бэнэдыкт Тышкевіч правёў свае апошнія гады (ён дажыў да 1935 году). У 1993 годзе музэй Н’епсу выпадкова купіў у парыскага антыквара цудам ацалелы альбом фатаграфіяў Тышкевiча: 86 адбіткаў на кардоннай аснове, якія зафіксавалі разнастайныя мясьціны і людзей Беларусі, Францыі і Італіі. Увогуле, архіў Тышкевiча згарэў у часе першай усясьветнай вайны. Гэткі ж лёс напаткаў і калекцыю твораў мастацтва, што захоўвалася ў ягоным беларускім маёнтку Вялаве, што ў Налібоцкай пушчы. Ад усяго, імаверна, застаўся толькі гэты альбом. Шкада што тая выстава не даехала да Беларусі.”

(Ракіцкі: ) “Сапраўдная сэнсацыя! Паколькі для бальшыні нашых слухачоў гэтае імя гучыць упершыню, то хацелася б даведацца крыху больш пра гэтую асобу - пра Бэнэдыкта Тышкевіча.”

(Харэўскі: ) “Бэнэдыкт Тышкевіч быў заможным арыстакратам, які атрымаў у спадчыну шмат нерухомасьці і капіталу, знаходзіў радасьць ня толькі ў шляхетных паляваньнях і балях, але і ў археалёгіі і фатаграфіі. Граф арандаваў караблі, каб зьезьдзіць у экспэдыцыі, аб’ехаў Індыю, Кітай, Японію. Аднаго разу нават вакол сьвету на яхце пусьціўся. Свае лепшыя здымкі ён экспанаваў на выставе ў Філядэльфіі, у Амэрыцы (1876). У іх максымальна выявіўся мадэрнізм і рамантызм творцы. З таго часу да яго прыходзіць усясьветная слава фатографа-падарожніка. У 1883 годзе, калі памірае жонка, граф з трыма дзецьмі вяртаецца ў Францыю, уладкоўваецца ў сваім маёнтку ў Нёі, дзе цалкам прысьвячае сябе фатаграфіі".

(Ракіцкі: ) “Фатографа графа Тышкевiча ня ведаюць у Беларусі. Вы кажаце пра ягоную вядомасьць па-за межамі Беларусі. Проста так слынным у мастацтве ня станеш. Што ўласьціва было ягоным здымкам, якія яго праславілі?”

(Харэўскі: ) “Па- першае, ён адчуваў адказнасьць перад кожным адбiткам - сярод iх няма выпадковых, а замiлаваньне, зь якім пабудаваныя кампазыцыі, сьведчыць аб вялікім прафэсіяналізьме. Ягоныя творы - сапраўдныя шэдэўры беларускай фатаграфіі. Тутака і фатаграфіі вяскоўцаў, і местачкоўцаў, і рамесьнікаў. Фатаграфіі беларускіх сялян і вясковых прыгажунь у строях таго часу, у натуральным асяродзьдзі - гэта сьведчаньне адкрытага сьветапогляду і ўважлівага вока Тышкевіча. Бо для тагачаснай фатаграфіі былі ўласьцівыя пераапрананьне пэрсанажаў у касьцюмы, не ўласьцівыя часу і сацыяльнаму стану, клясычныя мізансцэны. Тут і здымкі ягонага палацавага побыту, і інтэр’еры вясковых хат і корчмаў, стылёвыя будуары і салёны, сядзібы й кухні, вясковыя сцэнкi і партрэты сваякоў. Гэта наша сапраўдная клясыка! Ён увасобіў у фота найважнейшыя характарыстыкі Беларусі і беларусаў таго часу.”


І дадам характарыстыку яго творчасці, якая даецца ў французскім музеі:

The count Benedykt Tyszkiewicz (Wilno, December 11th, 1852 - France,1935) is a perfect exemple of the affluent landlord resorting to a modern device such as photography in order to record a world considered unchanging, invariable and natural. But beyond a simple pastime, the count-photographer devoted his knowledge of reproduction and his fortune to fiction and to a romantic reconstruction of Lithuania.

An aristocrat and photographer of the late nineteenth century, he was simultaneously a view-taker, a chemist, a lab assistant and a collector of images. For Benedykt Tysziewicz, photography was the continuation of the Beautiful, exhibited so well in the art and antique collections at his manor-house. The count’s photographic modernity thus appears as the will to record and save a world of fiction, free from class oppositions and outside history. Time suspended, frozen images. This is why one may still bury oneself in these pictures of things which never existed, save for their author.


Лічу гэта сапраўднай культурнай падзеяй, і зноў жа - згадкай пра пераемнасць сучаснай Беларусі і даўняй Вялікай Літвы. Трэба наноў звяртацца і да спадчыны пальскамоўнай арыстакратычнай культуры, няхай сабе і без цэтліка "беларускасці", бо гэта - і наша Традыцыя таксама.

фота, выставы, Бэнэдыкт Тышкевiч

Previous post Next post
Up