Вось як святкуюць Купальле ў Латгаліі. Традыцыйна святкуюць на хутарах, у перыяд з 21 па 23. Гаспадар, які прымае свята, адказвае за яго арганізацыю, прынамсі - забяспечвае піва і купальскі слуп з вагнём. Збіраецца навакольная моладзь і не толькі, да 100 чалавек.
Вогнены слуп усталёўваюць асобна ад вогнішча. Наверсе умацоўваюць кола са шчыльна заткнутымі дровамі, анучамі. Кола падпальваецца паходняй на доўгім шасце (раней, расказвалі, хлопцы падпальвалі стрэлам з лука).
Перад святам адбываецца абыход двароў з песнямі, абыходнікі збіраюць у гаспадароў піва, у гаспадынь сыр. Дзень свята раней вызначалі па месцы ўзыходу сонца. Казалі "калі сонца тры дні ўзыходзіць у адным месцы - тады і Купалле"
На свята ўсе упрыгожваюцца вянкамі, мужчыны - дубовымі, дзяўчаты і жанчыны з кветак. Купалле - адзінае свята, калі замужнім жанчынам дазваляецца апранаць вянок. У песні пяецца: "у купальскую ноч не пазнаў дзе жонка, дзе дачка..."
![](http://i080.radikal.ru/0906/6d/4f5472aaf1f5.jpg)
Купальскі вянок захоўваюць цэлы год, у патаемным месцы, каб не балела галава.
![](http://s55.radikal.ru/i149/0906/f1/7237702a7464.jpg)
Хлопцы ўсталёўваюць слуп.
Цікава, што свята не мае дакладнай прывязкі па даце: адзін гаспадар можа святкаваць 21-га, другі - 22-га. Бывае, што моладзь святкуе запар 2-3 дні, пераходзячы з месца на месца. У касцёлах ксяндзы адсоўваюць Купальскую мессу на пазнейшы час, каб моладзь магла выспацца і прыйсці на яе.