Школка дзядзькі Капцюга

Jun 08, 2009 00:52

"Рэгіянальная газета" з гэтае зімы мае цікавую паласу - завецца "Школка дзядзькі Капцюга".
Друкуюцца вялікі графічны малюнак зь сялянскага побыту, ды простценькія дзецям панятныя тлумачэнні чаго ды як. Як гэта прыблізна выглядае можна глянуць вось тут: http://rh.by/by/24/200/


Архітэктар і краязнаўца з Вілейкі Анатоль Капцюг стварыў серыю малюнкаў, якая паказвае жыллё і заняткі тыповай вілейскай сялянскай сям'і канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя.

Ён узяў за ўзор сядзібу свайго дзеда Грышкі, што меў свой хутар паміж Бараўцамі і Урэччам. За Бараўцамі быў лес, кавалак якога належаў дзеду. Сам жа хутар адносіўся да Урэчча. Анатоль Капцюг пражыў з бабуляй сем гадоў, з 1951 да 1957 года, і шмат чаго памятае.

Замест некалькіх малюнкаў у яго атрымалася цэлая серыя. У ёй шмат элементаў, падрабязнасцяў, гумару - каб дзецям было зразумела і цікава. Праўда, цяпер гэтымі малюнкамі пачалі цікавіцца і дарослыя. На заняткі ў музей прыходзяць і вучні старэйшых класаў. Што і чаму знайшло сваё месца ў малюнках, расказвае аўтар.

Вялейшчына, побыт, сядзіба, СМІ

Previous post Next post
Up