25 мая 2008 - 17.30
“ПАЛЕСКІЯ ВЯСЕЛЛІ”
- 60 хвілін
- аўтар сцэнару З. Мажэйка
- рэжысёр Ю. Лысятаў
- аператар Ю. Сідорчанка
- кінастудыя “Беларусьфільм” 1986 год
- каментарыі да фільма - Т. Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства
“Палескія вяселлі” - адзін з сямі музычна-этнаграфічных кінафільмаў, зняты ў 1986 г. у рамках распрацаванай этнамузыколагам З.Я.Мажэйка праграмы па аўдыёвізуальнай антрапалогіі. У аснову стужкі пакладзены матэрыял пяці натуральных вяселляў вёсак Цэнтральнага Палесся, які адлюстроўвае адметныя рэгіянальныя традыцыі самага яскравага сямейнага рытуалу беларусаў. Як і ўсе іншыя антрапалагічныя фільмы, знятыя па сцэнарах З.Мажэйка, “Палескія вяселлі” сумяшчаюць даследчыцкія і мастацтвазнаўчыя мэты, а таксама візуальна адлюстроўваюць навуковую канцэпцыю яго стваральнікаў.
26 мая 2008 - 17.30
“КАРАГОД”
- 17 хвілін
- аўтар сцэнару Р.Гамзовіч
- рэжысёр А. Дыбча
- аператар В. Хайцін
- гукарэжысёр А. Калачоў
- ТА "Радавод" Белдзяржтэлерадыёкампаніі (Мінск) 2007 год
- каментар да фільма - Р.Гамзовіч, журналіст
У фільме адлюстраваны абрад “Карагод” на свята Юр’я (“Юраўскі карагод”) у в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці - першы аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, узяты пад ахову дзяржавы ў 2005 годзе. Абрад, які існуе ў жывой традыцыі, з’яўляецца этнавызначальным для жыхароў Тураўшчыны.
26 мая 2008 - 18.00
“ТЫ ЛЯЦІ, СТРАЛА…”
- 40 хвілін
- аўтар сцэнару Р.Гамзовіч
- рэжысёр Р. Грыцкова
- аператар В. Хайцін
- гукарэжысёр А. Калачоў
- ТА "Радавод" Белдзяржтэлерадыёкампаніі (Мінск) 2006 год
- каментар да фільма - Р.Гамзовіч, журналіст
Эпіцэнтрам існавання абраду Ваджэння і пахавання стралы на Гомельшчыне з’яўляецца менавіта Веткаўскі раён. У фільме зафіквыаваны абрад, які адбываецца на Ушэсце ў вёсках Фёдараўка і Казацкія Балсуны. Абраду ваджэння і пахавання стралы ў в.Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2006 годзе.
27 мая 2008 - 17.30
ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ “INSITUS” (Частка 2. “Пантэон дзязькі Пётры”)
- 15 хвілін
- аўтар сцэнару Л. Вакар
- рэжысёр У. Тамашэўскі
- кансультант В. Лабачэўская
- аператар С. Пушкін
- РВТА “Белвідэацэнтр”, 1992 г.
- каментар да фільма - В. А. Лабачэўская, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
Фільм знаёміць з народным майстрам разьбы па дрэве Пётрам Зяляўскім (нар. 1919), дом якога некалі быў галоўнай славутасцю ў в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
27 мая 2008 - 18.00
“НАРОДНЫЯ МАСТАКІ” (Частка 2. “Сялянскія калекцыі”)
- 15 хвілін
- аўтар сцэнару В. Лабачэўская
- рэжысёр М. Мялешка
- аператар В. Купрыянаў
- РВТА “Белвідэацэнтр”, 1994 г. па заказу Беларускага інстытута праблем культуры
- каментар да фільма - В. Лабачэўская, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
Фільм знаёміць з народным майстрам разьбы па дрэве Мікалаем Тарасюком (1932 г.н.), які стварыў на сваёй сядзібе ў в. Стойлы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці музей “Успаміны бацькаўшчыны”.
28 мая 2008 - 17.30
“ВЯЛІКДЗЕНЬ”
- 13 хвілін
- аўтар сцэнару Т. Кухаронак
- рэжысёр І. Волах
- аператар С. Мілеўскі
- РУП “Белвідэацэнтр” 2007 год
- каментар да фільма - Т. Кухаронак, кандыдат гістарычных навук
Відэафільм прысвечаны велікодным звычаям і абрадам з в. Улезлы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Абрад уключае ў сябе валачобныя абыходы двароў, суправаджаецца адметным цыклам велікодных песень.
28 мая 2008 - 18.00
“ЖОРСТКІ РАМАНС”
- 13 хвілін
- аўтар сцэнару Т. Кухаронак
- рэжысёр І. Волах
- аператар С. Мілеўскі
- РУП “Белвідэацэнтр” 2008 год
- каментар да фільма - Т. Кухаронак, кандыдат гістарычных навук
“Жорсткі раманс” - амаль не даследаваны пласт традыцыйнай песеннай культуры беларусаў. Найбольш улюблёныя ў наш час “страдательные”, “любоўныя”, “жаласлівыя” песні, якія распавядаюць пра трагічнае каханне, нешчаслівае сямейнае жыццё выклікаюць глыбокае суперажыванне ў выканаўцаў і слухачоў.
29 мая 2008 - 17.30
“НАРЫС: КУПАЛЛЕ”
- 24 хвіліны
- аўтар сцэнару і рэжысёр Г. Пастэрнак
- аператар А. Ткачэнка
- БДАМ 2008 год
- каментар да фільма - Т. Пладунова, выкладчык кафедры этналогіі і фальклору, артыст вышэйшай катэгорыі
Фільм распавядае пра традыцыю рэканструкцыі Купалля ва урбаністычных асяродках ХХІ стагоддзя і злучэння іх асаблівасцей з этнамастацкай адукацыяй. Рэканструкцыю Купалля ў мястэчку Ракаў пад Мінскам з мясцовымі жыхарамі рабілі студэнты спецыялізацыі Этнафоназнаўства.
Аўтар ідэі Алена Боганева, пры ўдзеле супрацоўнікаў аддзела традыцыйнага мастацтва.
Арганізацыя - выкладчыкі і студэнты спецыялізацыі Этнафоназнаўства
P.S. Адміністрацыя суполкі
by_ethno шчыра удзячная пані Ірыне Мазюк за сваечасовую інфармацыю.
UPD: Уваход на паказы вольны!