Смаленскі лён

Apr 13, 2009 23:12

Спадарыня dozhdzhyk выклала у сеціва падборку з выставы Смаленскі лён
таксама знайшоў у яе фоты Смаленска



вось што піша:
фоткі вышываных ручнікоў і народнага адзення з калекцыі музэя "Смаленскі лён", там выстаўлена зараз шмат экспанатаў "беларускай Смаленшчыны".
Зьвяртае на сябе ўвагу вялікая колькасьць ручнікоў і кашуляў з свастычным арнаментам. Калі дадаць да гэтага яшчэ папулярныя на Смаленшчыне жоўтыя, чырвоныя і сінія колеры вышыванак, вельмі сонечны музэй атрымліваецца :)
Асаблівая гордасьць калекцыі - старыя насоўкі ( верхняе жаночае адзеньне), якія захаваліся да ХХ ст. дзякуючы таму, што ў іх стала папулярна хаваць памерлых, і панёвы: як апранаюцца самыя старажытныя зь іх - з трох кавалкаў рознай даўжыні - мы так і не дапялі


З.Ы. літаральна на дня праглядаў сайт(ну яго можа многія бачылі) Беларуская Смаленшчына. сайцік мякка кажучы слабенькі, датаго ж арганічна непрымае маю любімую мазілу :(. але на бязрыб'і і бабруйск - смаленск

З.З.Ы.мо хто яшчэ можа падзяліцца спасылачкамі на тэму Смаленшчыны?

крывакрыж, арнамэнт, панёва, выстава, лён, Смаленшчына, ручнік, кашуля

Previous post Next post
Up