Масленіца дырыгая...

Feb 21, 2009 12:17


"Масленіца дырыгая, дырыгая, люлі , дырыгая
У нас госцюшка веселая, веселая, люлі, веселая
Не часта к нам у госці едзе, у госці едзе, люлі, у госці едзе
У гадочку пы разочку, пы разочку , люлі, пы разочку
Одной ночушкі начуе, усё й начуе, люлі, усё й начуе
Пыд акошечкем спаць лажыцца, спаць лажыцца, люлі, спаць лажыцца
У вакошка пыгледае, пыгледае, люлі, пыгледае
На коня садзіцца- уезжае, уезжае,люлі, уезжае..."



"Прыйшла, дзевачкі, масленка, масленка
Сабірайцеся ў кучачкі, у кучачкі
Кладзіця песні ў лубачкі, у лубачкі
Пастаўце іх пад клеццю, пад клеццю
Нехай стояць к налеццю, к налеццю   "



(Ляльку звычайна выраблялі са старызны, стаптаны абутак, рыззё, усё, што асацыюецца са старым годам, з зімой, а тады спальвалі, каб распачаць новае жыццё ў новым годзе. На Вялікдзень дарылі абновы  " Вялічка прыйшло - надзець прынясло...")

"Ой на горы, на гарэ, дай на камяніцы,  масленіца, масленіца
Як увідзіў дзяцюк дзеўку- скінуў рукавіцы, масленіца, масленіца
Ой на горы, на гарэ, дай на камушочку, масленіца, масленіца
Як увідзіў дзяцюк дзеўку, скінуў і сарочку, масленіца, масленіца  "

(На масленіцу рабілі адмысловую страву "Сырніца" (Любанскі р-н) ,  у вялікі чыгун клалі тварог, салодкі з разынкамі, кавалкі масла, і пакідалі на прыпечку,каб запяклося, пасля пераварочвалі- атрымлівалася сырная гара...) Ну і бліны, канешне...



ВЯСЁЛАЙ І СМАЧНАЙ ВАМ МАСЛЕНІЦЫ!

Масьленіца, свята, песьні, народны каляндар

Previous post Next post
Up