БАФ-кросс

May 18, 2015 00:42




Насамрэч планавалася паехаць ўчора на гэтае мерапрыемства, але ленькі і ўгарная экскурсія па лошыцкім парку.
Негледзячы на тытанічныя намаганні і выезд ў 9 ранку паспелі толькі на фінальныя заезды. Ну затое самую сечу пабачылі.
Трэк значна цікавей чым Заря, а багі значна цікавей за васьмёркі.






Хаця трэба заўважыць, што была катэгорыя пракачаных васьмёрак, хутчэй за ўсё са свапнутымі рухавікамі, бо па гуку яны круціліся ледзьве не да 10к, гэтыя даволі цікава рубіліся.







Багі там увогуле жглі напалмам, і дарэчы, такі пах пасля іх застаецца, быццам яны на метаноле працуюць.







Па ўсёй бачнасці спалілі пару рухавікоў за гэтыя спаборніцтвы. Увогуле як бачу гэтыя машыны і тое як яны выкарыстоўваюцца узгадываю MadMax. RatCar нейкія, якіх павінна хапіць роўна на адзін заезд, а потым на пераборку. Хаця дашчэнту пагнутае жалеза кажа, што заездаў яны пабачылі шмат.

Плюс да таго раскрыта новая лакацыя "Танкавы палігон", трэба даследаваць.


Previous post Next post
Up