Бяжыць час, пладавітыя кітайцы апаноўваюць усё новыя прасторы, перанасяленне матулі-Зямлі непакоіць мацнейшыя розумы планеты, а Беларусь як заўжды ідзе сваім асобным шляхам. Здаецца, ні табе вайны, ні катаклізмаў, ні голаду - а ў некаторых вобласцях за апошнія 10 гадоў знік кожны 10-ы жыхар! Напрыклад, у Віцебскай вобласці колькасць насельніцтва паменшылася болей, чым на 10,6%! А усяго па рэспубліцы насельніцтва скарацілася на 541 000 чалавек. Гэта дадзеныя афіцыйнага Перапісу насельніцтва, што адбыўся у 2009г. Канешне, значны прырост жыхароў назіраецца ў сталіцы, аднак гэта толькі невялікая частка ад таго паўмільёна "памёрлых душ". Дзе ж вы, землякі-сваякі? - "Мы тут!" - адказвае нам Ігар з Лас-Анджэлісу. - "Мы тут!" - кажа Света з Варшавы. - "Вось жа ж мы!" - крычыць Наташа з Бэрліну.. А з Масквы увогуле цэлы хор будаўнікоў адзываецца.
Згодна статыстыцы, асноўнай прычынай памяншэння колькасці жыхароў у РБ з'яўляецца натуральнае змяншэнне насельніцтва. Моладзь, якакя магла б нараджаць дзетак, з'язджае - хто па эканамічных, хто па сацыяльных прычынах. А пенсіянеры, якія амаль заўсёды "За!", залежаць на 100% ад дзяржавы ў сваім існаванні і шмат прасцей паддаюцца тэлевізійнаму гіпнозу, ня могуць успомніць маладосць ды ізноў правесці "бэбі-бум" пачатку 80-х.
Згодна сацапытванню, якое праводзіў адзін з буйнейшых Інтэрнэт-парталаў, 45% рэспандэнтаў думаюць аб тым, каб памяняць страну жыхарства. Адразу робіцца зразумела, чаму ніяк не пасунуцца з мёртвай кропкі перамовы аб спрошчаным візавым рэжыме з Еўразвязам - палова насельніцтва з'едзе.
падрабязней аб прычынах эміграцыі з РБ - у наступных нумарах "BULBA-News". Сачыце за навінамі.