Rock Profi: музыкі назвалі найлепшых сярод сябе

Apr 26, 2014 05:37



У клубе “Таранціна” прайшла другая прэмія Rock Pofi, дзе найлепшых па выніках музычнага 2013 года абіралі самі музыкі.

У гэтым якраз унікальнасць і разынка прэміі - у журы толькі музыкі. Прычым не абы-якія. У журы трапілі артысты, якія запісалі за апошнія тры гады хоць адзін альбом, што быў ацэнены не ніжэй за пяць балаў з дзесяці на сайце Experty.by. Такіх набралася пад сотню, а пагадзіліся абіраць найлепшых з калегаў 46 гуртоў і выканаўцаў.

Фотарэпартаж

Previous post Next post
Up