29.12.13. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску «Няхай валадарыць у сэрцах вашых спакой Хрыстовы,
слова Хрыста няхай жыве ў вас ва ўсёй паўнаце».
(Клс 3:15а,16а)
Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаць пэўнае ўяўленне аб Эўхарыстыі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 29.12.13. 12:00 у госці да айцоў-францішканаў - святкаваць свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (
Матусевіча 80).
Трансляцыю можна будзе аглядаць на
http://catholic.by/2/media/live-video.htmlhttp://jan.by А. Аляксандар Улас OFMConv: «Якое значэнне мае Святая Сям’я для сучаснай сям’і - для айца, маці і дзяцей? Кажам: ”Даўней усё было іначай,чым цяпер.” А ці сапраўды ўсё? Было Дзіцё, Якое любіла Яго Маці Марыя і Юзаф, Ягоны апякун перад Богам. Усе ўтраіх былі адным ва ўзаемным шанаванню і любові. Цяжкія падзеі і цярпенні чакалі Дзіцё і Бацькоў, але нішто не магло ім перашкодзіць: ні Хрысту, Які быў ахінуты цёплай любоўю і чулай апекай; ні Бацькам, якія паклалі надзею на Бога і былі гатовыя ісці праз жыццё дарогай, якую вызначыў Сам Бог. Святая Сям’я з’яўляецца найдасканалай сям’ёй і прыкладам для нас, нашых сем’яў. Святы Юзаф - дасканалы прыклад для айцоў - працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус - непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова».
29.12.13.
Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа (Год А)