Оригинал взят у
azarkinm в
ЗАХАВАЕМ ГІСТАРЫЧНУЮ СПАДЧЫНУ РАЗАМ!Цудоўныя хлопцы распачалі цудоўную ініцыятыву.
Па прыборцы і захаванню гістарычнай нашай спадчыны - сядзібы Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы (Ляхавіцкі раён). Таму, калі нехта планаў не мае на выходныя, і мае жаданне папрацаваць то калі ласка, ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
А калі вы не зразумелі аб кім ідзе гаворка, і пра якія мясціны я кажу, то вось вам рэкламка майго ЖЖ
http://azarkinm.livejournal.com/128112.html (Грушаўка, Ляхавіцкі раён) Мець пры сабе пальчаткі, мяхі для смецця! А калі нехта захопіць з сабой яшчэ малаткі, цвікі, нажоўкі ды граблі з запалкамі цаны вам не будзе! А яшчэ не забываемся пра тэрмасы з кавай ды гарбатай.
А хлопцы будуць зранку на месцы.
-------------------------------
інфармацыя з фэйсбука
Працяг "асеньніку" у Ляхавічах і Грушаўцы - 9-10 лістапада.
10 лістапада - падпілоўваньне "хвастоў" і канчатковае барыкадаваньне адтулін у даху "Мураванцы".
9 лістапада - паспрабуем завершыць працы на капліцы ў Ляхавічах. Трэба дабудаваць дах.
Каму цікава- далучайма!
Шукаем калі што на фэйсбуку zmicer yurkevich :-)