Originally posted by
vital_rudak at
Уводны допісЗдаровы былі, "як кажуць у народзе" (с)! Хачу прадставіць вам новую жж_суполку
hit_and_run_by. Гэта будзе адкрытая камунна для людзей, што цікавяцца футболам ды і любымі іншымі відамі фізкультуры і спорту. Пісаць сюды можна ўсё, што заўгодна футбольна-спартова-фізкультурна-прыкольна-інфармацыйна-прагнозна-аналітычна-трэшовае з беларускім ухілам і пра ўвесь свет. Забароненыя рэклама і порна. (Калі гэта не порнамарафон, канечне: марафон = спорт, усё зразумела:)). Рабочая мова? Ды каму як зручна, па меншай меры чытаць аўтарскі калектыў можа на дзесяці мовах прыкладна, так што паразумеемся :) Ня ведаю нават, ці будзе гэта каму цікава. Але чым бы дзіця ня цешылася, як кажуць, за спрос ня б'е п*нос :) Таму запрашаю усіх, хто часам піша пра футбол ці проста цікавіцца тэмай - далучайцеся ў чытачы, у аўтары, глянем, што з гэтага ўсяго атрымаецца.
14.02 па мясцовым часе, паехалі! :)
БЕЛАРУСКІ ФУТБОЛ (Першы допіс не мог называцца ніяк інакш:)
І праўда ж, усе ведаюць, што:
Калі на поле выбягае голы мужык - гэта ангельскі футбол.
Калі ў суддзю ляціць шклянка з півам - гэта нямецкі футбол.
Калі пасля матча пі**зяць арбітра - гэта паўднёваамерыканскі футбол.
Калі ў гульца ляціць нож, відэлец, адвёртка ці іншы востры прадмет - гэта дартс ірландскі футбол.
Калі ў чэмпіянаце толькі два клубы лічацца фаварытамі і спрачаюцца за чэмпіёнства - гэта іспанскі ("Рэал" Мадрыд і "Барселона"), сербскі ("Партызан" і "Црвена Звезда"), грэцкі ("Алімпіякас" і "Панацінаікас") ці харвацкі ("Хайдук" і "Дынама" Заграб) футбол.
Калі крыху меней, чым усе клубы нацыянальнага чэмпіянату завуцца "Хапаэль" і "Макабі" - гэта ізраільскі футбол.
Калі пенальці забіваюць сальтам з разбегу - гэта фінскі футбол.
Калі па ходзе матча фанаты адной каманды скідваюць на поле мапед - гэта італьянскі футбол.
Калі заўзятары балеюць супраць сваёй каманды - гэта бельгійскі футбол.
Калі футбольны клуб, які прызнаны банкротам, выходзіць у паўфінал Лігі Еўропы, пры гэтым не атрымаўшы ніводнай паразы за ўвесь турнір і абыграўшы еўрапейскіх грандаў, то гэта партугальскі футбол ("Спортынг" Лісабон).
Калі ў краіне палова футбольных клубаў банкроты - гэта іспанскі футбол.
Калі ў краіне футбол па папулярнасці знаходзіцца ў канцы першай дзясяткі (пасля хакея, бейсбола і т. п.), але зборная ўвесь час выходзіць з групы любой складанасці на чэмпіянатах свету - гэта амерыканскі футбол.
Калі ў краіне футбалісты святкуюць гол так, што іх можна без іспытаў прымаць у МХАТ - гэта ісландскі футбол.
Калі ў гэтай краіне футбол па папулярнасці знаходзіцца напачатку першай дзясяткі (перад хакеем, боксам і да т.п.), але зборная ўвесь час не выходзіць з групы любой складанасці на чэмпіянатах свету, і толькі адзін раз выйшла з групы на чэмпіянаце Еўропы - гэта расійскі футбол.
Калі ў гэтай краіне футбол адзіная папулярная гульня, але зборная ні разу не прабівалася на ЧЭ праз адбор і толькі адзін раз на ЧМ - гэта ўкраінскі футбол.
А што такое беларускі футбол?
БФ - гэта найкруцейшыя галешнікі (часам і такое бывае), знятыя на мабільныя тэлефоны.
Click to view
БФ - гэта адзін нармальны стадзік на ўсю краіну.
Click to view
БФ - гэта адзін з самых вядомых суддзяў у свеце :)
Click to view
БФ - гэта тое, што нас часам здзіўляе.
Click to view
І, канечне, БФ - гэта ЁН :) Наш мэтр.
Click to view
Працяг будзе, яго не можа ня быць. The Truth Is Out There :)