Пешаходы і вадзіцелі скардзяцца адзін на аднаго і ў адзін голас крычаць аб тым, што культуры кіроўства ў нас наогул няма. Ці так гэта? Якая сувязь паміж дэфіцытам ёду ў арганізме і бессістэмнай яздой? Што будзе, калі прыбраць хуткасныя абмежаванні, і як правільна паводзіць сябе ў заторы - пра гэта распавядае Зміцер Навіцкі - аўтамабільны журналіст, рэдактар газеты “Аўтабізнэс” і партала abw.by, падарожнік і нястомны змагар за культурнае кіроўства аўтамабілем.
- У кожнай краіны свой стыль кіроўства, што тлумачыцца сацыяльнымі, антрапалагічнымі, эканамічнымі, палітычнымі і іншымі прычынамі. Напрыклад, у Іспаніі ў людзей зусім іншы рытм жыцця, чым у беларусаў. Многія іспанцы выпіваюць не менш за бутэльку віна ў дзень, што прыкметна на дарогах: ездзяць яны вельмі задуменна і расслаблена. Даведаўшыся, чым жыве чалавек, яго рэжым дня, эканамічныя ўмовы жыцця, кліматычныя фактары, у якіх ён жыве, можна абсалютна дакладна сказаць, як ён будзе ездзіць. Зразумела, што людзі ў вялікіх гарадах і вёсках ездзяць абсалютна па-рознаму - гэта тыпова для ўсіх краін.
У Беларусі, я лічу, усё ў парадку. Людзі ездзяць адэкватна, вельмі карэктна і, у цэлым, добра, - мне ёсць з чым параўноўваць.
- Давайце паспрабуем параўнаць.
- У Расіі, на поўдні Італіі і поўдні Францыі культура кіроўства ў разы горш за нашую: сумбурная, хаатычная. У паводзінах беларусаў на дарозе таксама ёсць нюансы, але яны звязаныя з унутранай узлаванасцю: калі ў цябе заробак 250 даляраў, а дома сям’я, якую трэба карміць, зразумела, што ты будзеш напружаны ўнутры. У Расіі свае праблемы - там цяпер час хуткіх рашэнняў, вялікіх грошай, барацьбы і, як вынік, яны там не ездзяць, а змагаюцца. Таму беларускія вадзіцелі на фоне ўсходніх суседзяў выглядаюць анёламі.
- Сказанае адносіцца да Масквы або да ўсёй Расіі ў цэлым?
- Да ўсёй Расіі: у любым рэгіёне, дзе я пабываў, была асцярога, што вось-вось збоку ўдарыць “шасцёрка” з дагестанскімі нумарамі. Немцы, напрыклад, іншыя. Іх можна назваць сістэмнымі людзьмі - у іх сістэмная мова, сістэмнае мысленне, яны ўмеюць рабіць высокатэхналагічныя, якасныя механізмы, і самі ездзяць як механізмы, як робаты. Таму менавіта немцам, толькі адной нацыі ў свеце, можна даверыць такую з’яву як “безлімітны аўтабан”. Можа быць, яшчэ японцам… Упэўнены, калі ў Расіі хоць бы на гадзіну ўключыць на дарогах рэжым “без абмежавання хуткасці”, яе насельніцтва паменшыцца на траціну.
Чытаць усе