Чорны #8: Пошукі будучыні

Jan 31, 2014 14:21

Новая нізка слоў, гэтым разам з рамана К. Чорнага "Пошукі будучыні"

БЛУЧКОВЫ, -ая, -ае. ?? Усю восень ён наймаўся на чужую работу з канём, а ранняй зiмой выфранцiўся сам, купiў ён блучковую хустку i чаравiкi i пачаў саромецца глянуць ёй у вочы. (Пошукі будучыні)
ВЯЛІСТЫ, -ая, -ае. ?? Паплаўны бераг памакрэў - пачыналася адліга. Колы клалі след на ( Read more... )

Leave a comment

Comments 10

zaprudski January 31 2014, 11:29:29 UTC
блучковы на першы погляд выглядае як няслушна адчытанае бурачковы, бурачковага колеру

Reply


galinaeditor January 31 2014, 11:42:38 UTC
КАМЛЯВАТЫ - р. кряжистый.
ПАДКРЫЎЧЫСТЫ - р. искривлённый.
святаянскае зелле - р. зверобой.

Reply

spooky12 January 31 2014, 11:47:52 UTC
Дзякуй!

Reply


aurochset January 31 2014, 15:44:44 UTC
Відаць, блучковы ад украінскага слова блучка: Блучка, -ки, ж. = волічка. Желех. Словарь української мови / Упор. з дод. влас. матеріалу Б. Грінченко : в 4-х т.

Волічка, -ки, ж. Шерстяныя нитки для вышиванья, гарусъ. Словарь української мови / Упор. з дод. влас. матеріалу Б. Грінченко : в 4-х т.

волічка
-и, ж.
Нитка з високоякісної вовни. Великий тлумачний словник сучасної української мови.

Reply

zaprudski January 31 2014, 17:14:48 UTC
сур'ёзны падыход!

Reply

spooky12 January 31 2014, 17:52:25 UTC
Вельмі каштоўна. Дзякуй.

Reply


aurochset January 31 2014, 16:04:54 UTC
А вялісты, відаць, вялізны, вялікі, шырокі ад стараславянскага вельство
... )

Reply


ilnur January 31 2014, 16:33:15 UTC
Пра святыянскі ўжо адказалі, дадам толькі, што гэта прыметнік ад святога Яна.

Reply


Leave a comment

Up