Nov 25, 2013 18:46
Спадарства, а раскажыце, клск, якія нюансы ёсць з ужываннем вышэйназваных канструкцый.
У прыватнасці:
- я мушу ці я павінны? Ці ёсць розніца? Чаму мы ўжываем тую ці другую форму. Ад чаго залежыць выбар на карысць адной ці другой?
- я маю прыйсці ці я маюся прыйсці? Сустракаю абедзве формы. У чым розніца і ці ёсць яна?
Leave a comment
ДОЛЖЕН, ДОЛЖНЫЙ
1. (обязан) паві́нен [Кожны, хто хоча быць хаўруснікам, п а в і н е н у н е с ц і ў кассу бачка 10-рублёвы «пай» (для бедных можна на выплату). НН, 1911 г., № 6. Калі канчаецца тэрмін арэнды і гаспадар зямлі не хоча аддаваць яе далей, арандатар п а в і н е н р а з а б р а ц ь і з в я з ц і свае будоўлі не пазней, як праз 4 месяцы пасля тэрміну. НН, 1912 г., № 28-29. Уся паліцыя, якая п а в і н н а б а р а н і ц ь жыццё і маемасць насялення, скамплектавана з людзей, не знаёмых ані з гэтым краем, ані з насяленнем […]. А. Луцкевіч. Іншыя набыўцы п а в і н н ы с п л а ц і ц ь вартасць набытай зямлі ў працягу 30 гадоў. А. Луцкевіч.], забавязаны; покупатель должен оплатить товар пакупнік павінен аплаціць тавар;
2. (я, ты, он вынужден) я му́шу, ты му́сіш, ён (яна́) му́сіць, яны́ му́сяць [Мусіць - 1) иметь необходимость. Нічога не паробіш, мушу так рабіць, як ты хочаш. Уехалі ў такую гразь, што мусілі на сабе мяшкі пераносіць. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны М. Шатэрніка. «Даражэнькiя! // М у ш у падзялiцца з вамi сумнай весткай. Сама не ведаю, як я здолела перажыць гэты ўдар. Стараюся панаваць над сабой, каб сiлы мяне зусiм не пакiнулi, каб ён не застаўся без нiякай апекi. Ф. Аляхновіч «У кіпцюрох ГПУ». Цяпер ён калаціўся, як асінавы ліст, і м у с і ў трымаць шчэмленай губу, каб не ляскалі губы. Я. Колас «Трывога».]; должен сказать, что ... мушу сказаць, што ... [Што ж, я хацеў бы, каб ваша радасць не мела канца і ваша доля была яшчэ шчаслівейшая; толькі ж м у ш у с к а з а ц ь вам, што не месца радасці там, дзе ўзняліся касцяныя рукі неадхільнай смерці. Я. Колас «Чыя праўда?».]; из-за болезни я должен остаться дома праз хваробу я му́шу заста́цца ўдому; я должен тебе отказать я мушу табе адмовіць;
3. (о том, что совершится непременно, неизбежно или предположительно) я ма́ю, ты ма́еш, ён (яна́) мае, яны́ ма́юць [Колькі сялян падышло да воза, бо адразу відаць было па Піліпе, што ён м а е с к а з а ц ь нішта цікавае. Я. Колас «Крывавы вір». Украінец патлумачыў, што ўсе выбраныя пойдуць на ўтварэнне аднаго баёвага батальёна. Які гэта м е ў б ы ц ь батальён і чым м е ў р о з н і ц ц а ад іншых адзінак дывізіі, капітан не выясніў. К. Акула «Змагарныя дарогі». Узяў невялічкі кавалак паперы, разгарнуў. // «Тав. Булановіч! Прашу вас прыйсці сёння ўвечары да мяне, м а ю с к а з а ц ь нешта важнае. Гарнова». М. Зарэцкі «Кветка пажоўклая». - Сочаць некага? // - Але. Я ўжо даўно заўважыла. // - I на каго-ж м а е зноў з в а л i ц ц а няшчасце? // - А не ведаеце, панiчка? Дык-жа да гэтай старой, што жыве на Вясёлай вулiцы, сын знакам тым прыехаў. Ф. Аляхновіч «У кіпцюрох ГПУ». Шчэ бацька мой нябожчык паставіў, якраз у той год, як я м е ў нарадзіцца. Цётка «Асеннія лісты».]; совещание должно состояться в девять часов нара́да ма́е адбы́цца а (аб) дзявя́тай гадзі́не; я должен сегодня пойти в театр (я предполагаю, планирую сегодня пойти в театр) я ма́ю сёння пайсці́ ў тэа́тр;
4. (иметь денежный долг) ві́нен [Хто вінен, аддаць павінен. Прымаўка. Нсл.], вінаваты [Неяк на тым тыдні разышлася пагаласка, што расейскія банкі пастанавілі забраць з заграніцы сваё золата. «Бирж. Вед.» на гэта пішуць, што гэта няпраўда, бо расейскім банкам німа чаго сысківаць з заграніцы, наадварот, расейскія банкі в і н а в а т ы загранічным банкам многа грошы і тыя могуць зажадаць звароту свайго золата. НН, 1913 г., № 4.]; он нам должен 1 миллион рублей ён нам ві́нен 1 мільён рублёў...
Маюся - гэта форма, варыянт слова «маю» (як «забыў» і «забыўся»), лепш ужываць «маю».
Reply
Reply
Leave a comment