Ось таг

Nov 09, 2011 14:33

Драсьці, сябры! Даўно я сюды не пісаў, бо захапіў мяне факбук, а мілы жж неяк ужо і лішніі. На жаль. Што хачу сказаць? Неяк, вось. падумалася-заўважылася, што як мінімум два мае сябры-прыяцелі па музычнаму цэху кінулі апошнім часам (ці сур'ёзна зьбіраюцца кінуць) свае заняткі музыкай, ты гурты свае "сварочваюць". З-за шквалу крытыкі суб'ектыўнай. А крытык-ён жыж звычайны чалавек, можа і з бадуна, напрыклад, у дрэнным настроі пісаць рэцэнзію. Напісаў і пайшоў, а камусьці ад тых ПУБЛІЧНЫХ кшталту "адзнакаў" кар'ера па пізьдзе ідзе, бо апошнія можы высілкі ў твор свой ён уклаў. Тут самае важнае, што, так, крытыкі могуць і часьцяком "адмыслова" перагінаюць палку, каб музЫку "раз'юшчыць" і справакаваць на лепшыя музычныя вынікі, але можа ў музЫкі ўжо і сілаў няма каб так "правакавацца", можа гэта ягоная апошняя надзея была, што заўважаць, што падтрываюць! А яны ўсё "правакуюць"..хутка ўжо няма каго правакаваць будзе)

А людзі тыя (мызЫкі) зусім ня слабыя і вінаваціць іх маўляў "слабакі не вытрымліваюць канкурэнцыі" абсалютна не пра ніх.
Previous post Next post
Up