Feb 02, 2011 10:48
Падглядзеў у Атмараві. Цытата з інтэрв'ю С.Курохіна:
"....Артём (Троицкий) представляет целое поколение критиков, которые к музыке не имеют никакого отношения. В основном они из роковой тусовки. Но эти люди уже начинают даже писать о симфонической музыке, джазе, об областях, в которых они попросту ничего не смыслят и видят лишь внешнюю сторону. Не может специалист по музыке, не обладая слухом, ничем вообще, оценить, что такое музыка. Сила музыки только в том, что вся она строится из тончайших звуковых нюансов.»
Менавіта да Троіцкага я стаўлюся зь вялікай павагай як да прафесіянала сваёй справы, асабліва пасьля яго кнігі "Я введу вас в мир ПОП", але з асноўнай думкай Курохина згодны на усе 200. Здаецца, што тычацца Беларусі, словы Курохіна асабліва актуальныя. Ёсьць літаральна 3-5 музычныя крытыкі, музжурналісты, якія, на мой погляд сапраўды імі з'яўляюцца, астатнія....Часта гэта проста графаманства і саўковая спроба "запечатлеть себя с велікімі" і канешне "падвергнуть ізнічіжаюўему аналізу іх жалкую творческую суть". Пры тым гэныя так званыя "журналісты" абсалютна не валодыюць "матчасткай", ужо не кажу пра адмысловую адукацыю. Гэтым людзям, якія гадзінамі прасіжваюць у нэце, упадлу нават лішні раз пагугліць ці пачытаць звыш даступную вікіпэдыю, гэта як мінімум. Пастаянныя жудасныя памылкі. Пры гэтым яны пішуць цэлыя цыклы артыкулаў.
Тое, што скажуць-напішуць сапраўды прафесіяналы (а іх, дзякуй Богу, 3-5 чалавек, але ёсьць) заўжды буду мець на ўвазе, нават калі там будзе абсёрысты абсёр. Тых жа, вышэйзгаданых, канешне, не. Хай далей цешаць свае геаграфічныя і творчыя комплексы. Гэта іх справа. Мая справа-не чытаць
крытыкі,
беларусь,
шоубіз