Dec 20, 2010 20:47
Правы былі тыя, хто казаў, што 20-га мы прачнемся ў іншае краіне, у іншае Беларусі. Так яно і адбылося...
Так, разыграўся, пэўна самы жорсткі, ну, амаль самы жорсткі сцэнар плошчы - кроў, гвалт, мянты войска зноўку кроў...Але колькасьць людзей на плошчы! Такое было, пэўна апошні раз у сярэдзіне 90-х, пасьля ужо мы самі ў сябе веру згубілі і нават ня думалі, што здольныя на тое! Але здольныя, але нас баяцца гэтыя "мужчыны ў трыко", бо нагналі мянтоў як пад сталінградам.
Скажу сумленна, мяне не было там непасрэдна, хаця я зьбіраўся некалькі тыдняў, ня мог рызыкаваць здароўем блізкага мне чалавека, ня меў права. Мяне рвало з-за таго на часткі і я адсочваў з Кацяй па чарзе усе працуючыя спасылкі ў нэце, нават сьлёзы каціліся, што мы ня там. У 2006-м было практычна тое ж самае і я таксама тады не патрапіў на Плошчу. Хаця там гучалі нашыя песьні, хоць так, хаця, канешне, гэтага мала. Нейкі комплекс віны, што ня быў. Пасьля напісаў, прысьвяціў тым людзям песьню "Героі", так і альбом назвалі, так аддаваў тое, чаго ня даў у час...я не апраўдваюся, дзялюся тым, што адчуваю.
А пасьля там, на Незалежнасьці ўсё скончылася і мы прачнуліся ў іншае краіне. Відавочна, у краіне, да якой абсалютна няма справы ня з усходу ня з захаду. Казалі, што беларусы павінны ня спаць, паказаць характар, скінуць рашуча мярзоту і тады....Але вось, паказалі, сталі ва ўвесь рост і нікому няма да гэтага справы. А тут...Тут зразумелі, што народ можна проста зьбіваць сотнямі як скаціну і ніхто табе з "цывілізаванага сьвету" і слова супраць ня скажа, рабі што хочаш. Міліцыя ня стала з народам, пэўна, пакуль ім ёсьць што губляць, а мо гэта такі іх менталітэт.
З аднога баку яны (у афіцыйнай большасьці), зь іншага мы - быццам закладнікі такога разьмежаваньня.
Але, адназначна, мы прачнуліся ў новай, жорсткай яшчэ больш краіне, але прачнуліся, папьем зараз гарбаты і чыкірап далей, наперад!
жыцьцё,
палітыка,
Беларусь,
я