Dec 04, 2010 11:07
Дзякуй той сіле, якая нас аберагае ад тое фігні, што мы ня можам сабе прадказаць ці пралічыць (а гэта практычна ўсё навакольнае))).
Тлумачу. Ёсьць такая праграма "Кухня". Прыйшло запрашэньне там выступіць у канцы нашаму гурту. Там заўсёды напрыканцы граюць кшталту "маладыя перспектыўныя выканаўцы". Карацей, не атрымалася менавіта ў той дзень нам прыняць удзел у здымках. Наступным разам таксама. Паразмаўлялі з музычным рэдактарам, ён адказаў, што наступны цыкаль праграмаў будзе здымацца ўжо ў студзені, тады і паразмаўляем. Дык вось, тое, што зараз там у праграме адбываецца, усе гэныя "жартачкі" каля кандыдатаў - гэта зусім ня тое, з чым хочыцца асацыяваць нашую музыку. Спадзяюся, пасьля НГ праграма, калі яна будзе існаваць, будзе не такая хм..... "мэтаскіраваная".
Ва ўсякім разе, дзякуй, што мы зараз не патрапілі ў гэтае.
жыцьцё,
палітыка,
Беларусь