ЯРАСЛАВЕ АДЗІН ГОД!

Oct 07, 2010 20:50

Я добра памятаю той дзень роўна год таму.
Была восень, я паехаў да радзільнага дому.
Пайшоў дождж.
Перазваньваліся пастаянна, пасьля Каця, сказала, што напэўна "хутка пачнецца" і паклала слухаўку.
Пасьля я гадзіны 2-3 нічога ня ведаў, ня чуў, наярваў пяхотай ад ЦУМу і да "Катсрычніка", набыў у "Букінісьце" кнігу пра анархізм П. Крапоткіна і "Гісторыю рэлігіяў". Каця была "недасяжная", пасьля вырашыў мятнуцца, адзначыцца на працу, пасьля жлоб адзін зь кіраўнікоў на працы мне распавядаў, што жонка можа нараджаць калі хоча, а працоўныя пытаньні трэба вырашаць. А пытаньне тое было цалкам у яго кампетэнцыі, я ўвогуле да яго ну аніякага дачэнеьня ня меў.
У 12.20 званок... Я быў у кабінеце ў кіраўніка, чакаў яго, нікога не было...
Дзяўчына. 3,5кг, 52 см. Усё нармальна
Пасьля я "адзначаў" практычна 5 дзён. Карагод злоўжываньняў, сяброў. знаёмых і проста дабразычліўцаў, візіты да роддому з гасьцінцамі, якія маладым мамам есьці нельга)
Напэўна тады зразумеў хто сябра, а хто так. Усім дзякуй, сябры, што падзялілі са мной тады нашую радасьць.
Потым панеслася і жыцьцё сапраўды стала ЗУСІМ ІНШЫМ! Якім? Канешне, стала ня так вольна, стала цяжэй, але я ні за што ў сьвеце не памяняю гэтае, сёняшнее жыцьцё, на тое папярэдняе.
Не магу вам, сябры, гэтае патлумачыць. Тут, сапраўды, трэба адчуць на ўласнае скуры.
Дачурка, са сьвятам цябе! Люблю цябе і....астатняе на ўзроўні позіркаў!














каця. я, яраслава, жыцьцё, сябры, сьвяты

Previous post Next post
Up