«Свята герояў»: IQ48, ZM99 (Зьмяя) і Hasta La Fillsta
«Сапраўдныя героі для нас - гэта, па-першае, шчырыя моцныя людзі, для якіх, нават зараз, галоўнае тое, што ў сэрцы і галаве, а не ў кішэні! А 23 лютага для нас з’яўляецца вясёлым святам, такім мужчынскім рэваншам за 8 сакавіка. Калі адкінуць ідэялагічны пафас, то абарона Айчыны - ва ўсіх сэнсах справа правільная, і ня важна, дзе ты яе абараняеш - у акопе ці на сцэне»
Яўген Бузоўскі, гітарыст гурту IQ48
ZM99 (Зьмяя) прэзентуе інтэрнэт-альбом «ZM99.NET», які выкладзены ў вольны доступ у сеціва 11 студзеня. Лідар гурта Ўладзімір Сахончык распавёў, што музыкі падрыхтавалі песню, прысвечаную тэме «сапраўдны герой». А да свята гурт ставіцца з павагай і разуменнем. Наогул, палова калектыву аддавала абавязак Радзіме. Ад гурта мы пачуем старыя песні і шмат новых.
А гурт Hasta La Fillsta пасля вяртання на сцэну дасць першы канцэрт. Вольга Самусік, спявачка гурта, распавяла пра тое, што гурт падрыхтаваў да «Свята герояў»: «На канцэрце 23 лютага будзем граць новыя песні, якія ўвайшлі ў наш інтэрнэт-рэліз, узгадаем некалькі хітоў гурта. І канешне, некалькі дуэтаў - гэта наш сюрпрыз». Для Hasta La Fillsta «сапраўдны герой» - гэта чалавек, які неадступна ідзе па сваім шляху да сваёй мары. Айчыну заўсёды павінен нехта абараняць. Мы абараняем культуру сваёй Айчыны, без культуры не будзе Айчыны».
Забраніраваць чалавека-месца на танцпляцы можна па тэлефоне +375 295 64 55 81.
Забраніраваць чалавека-месца за столікам можна па тэлефоне +375 333 13 00 01.
Даведкі па тэлефоне +375 296 20 53 68.
Кошт уваходу: 15 000 (танцпляц), 20 000 (столік)