Feb 17, 2015 10:58
Вясна ідзе... Яе дыханне
Нас грэе ў лютаўскі мароз,
Якім зіма на развітанне
Напомніць хоча пра свой лёс.
Ты чуеш, як пяюць сініцы
Вясёла, звонка за вакном?
Са сну прырода так будзіцца.
Яны нясуць вясну ў наш дом...
Мацнее сонца, дзень даўжэе.
Святло абнялася з зямлёй.
На сэрцы неяк весялее.
Вясна ідзе... Дарогу ёй!
вясна,
рыфмаванне