Гугліў інфармацыю адносна герба Радзівілаў - іх знакамітых "Ражкоў" або "Трубаў".
Дык вось, калі адкінуць яго легендарнае тлумачэнне, звязанае з тым слаўным паляваннем, калі продак Радзівілаў Ліздзейка "параіў Вільню" Гедзіміну, то застаецца сувязь з пашыраным паганскім знакам - трыскеліонам:
Знак гэты быў пашыраны ад Брытаніі да Тыбету і нават далей і азначаў такія рэчы, як сонца, рух, бег часу ці нават
Медузу Гаргону. Меў ён самыя розныя
мадыфікацыі, таму, верагодна, мог ён прыняць і выгляд ражкоў, а пасля і абгрунтаванні ўзніклі.
Але здзівіла мяне не гэта. Акрамя розных эзатэрычных сэнсаў дадзенага сымбаля ўсяведны Гугл літаральна чацвёртай спасылкай парадаваў мяне ісцінным значэннем трыскеліона:
"Трискель - это особый знак, по которому поклонники БДСМ узнают друг друга в толпе. Три сектора этой окружности обозначают части движения: BD (бондаж и дисциплина), D/s (Доминирование/подчинение), S&M (садомазохизм). Внутри каждого сектора зияют красные точки или отверстия - символы условий цивилизованных садомазохистских действий - Добровольности, Безопасности и Здравомыслия..." Гэта шмат што тлумачыць у замашках слаўнага рода! Але не ў тым справа. Гэта адкрывае перспектывы для выканання
дырэктыў партыі і ўраду па інавацыйных відах турызма)) Вось сымбаль твой, забыты краю родны!