Ён рэзаў вены...

Sep 10, 2011 01:44

Быў сёння з сябрамі на Вялікім княстве Паэіі. Панастальгіраваў па сваёй літаратурна-тусовачнай маладосці. Захацелася нешта запосціць. Пошчу. Праўда, пад мышку трапілася трохі не пазітыўнае і крыху ў піку сённяшняй імпрэзе...

Ён рэзаў вены
Папераменна
На левай, затым на правай.
Лязо ламалася,
Не старалася -
Не яго гэта справа.
Маляваў палосы
Крыху коса
Уздоўж, а не ўпоперак.
Так завяршае ён
Апошні сезон
Яшчэ адной з мыльных операк. 
Яго не будуць шукаць,
Нават маці,
Не той ён пароды.
За ўвесь сучбелліт
Націснуў “Delete”,
Не вытрымаўшы смуроду.
Так і пайшоў
З гэтага шоў
За кулісы залевы.
Ён рэзаў вены,
Так, каб напэўна,
Папераменна -
На правай, затым на левай

эма, старое, дэпрэсія, выбар, хвароба, адзінота, вершы, экзыстэнцыя, свабода, марнасць, восень

Previous post Next post
Up