Ярмарка вакансій, або Прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца?

Mar 18, 2011 23:03

 Зусім не літаратурны пост. Нядаўна на ваеннай кафедры таварыш падпалкоўнік, наш выкладчык, агучыў абвестку: КДБ прапануе некалькі вакансій для студэнтаў, якія навучаюцца на ваенцы. У нашым узводзе 20 чалавек, прысутнічала крыху менш. Запісалася 10 жадаючых. Прапанова выклікала энтузіязм! З прысутных гістфакаўцаў адмовіўся толькі я... Дзякуй Богу, хоць фізфакаўцы не праявілі такой масавасці.  Мае калегі - адэкватныя мыслячыя людзі, не ярыя лукашысты, быццам і не беспрынцыпныя прыстасаванцы... Усе ўсведамляюць, у якой краіне жывуць, што дадзеная ўстанова не толькі тэрарыстаў ды наркабаронаў ганяе, як у дэтэктывах. Я разумею, што не ўсе святкуюць Дзень Волі і "Пагоня" не ўсе сэрцы прымушае біцца хутчэй. Я разумею, што перспектывы з гістфакаўскім дыпломам вельмі туманныя. Але ж не настолькі! Відаць, я ўсё ж далёка не ўсё разумею ў гэтым жыцці...

армія, выбар, свабода, дэмакратыя, родны фак, жах

Previous post Next post
Up