Бі сваіх, каб чужыя баяліся!

Feb 24, 2015 17:11


“Двое рабочых дзелавіта плюханулі саляры на вогнішча, і Зіма колеру ўкраінскага сцяга была спаленая падчас карагоду па раскіслым лугавінні.” І гэта зусім не суровыя будні Луганды і Дамбаса, Аказваецца, у Музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы (цім Строчыцах, што прывычней) пад стрэхамі старадаўніх хатак і крыламі млыноў звіла гняздо махровая вата і ненавіснікі ўсяго беларускага? Я таксама не ведаў, аж пакуль не пабачыў на сайце першай беларускай газэты з рысункамі разгромны фотарэпартаж.
Найбольшае абурэнне выклікалі ў чытачоў не гразкія сцяжынкі, чэргі і сумныя выступы з нецікавымі конкурсамі, але наступныя жахлівыя факты. Каб я не ведаў асаблівасцяў нашага музейнага жыцця і тутэйшай медыйнай прасторы, дык мо і я б далучыўся да злоснага галёкання.

Найбольшае абурэнне дэмакратычных каментатараў выклікала ўжо згаданае аутадафэ украінскай Зімы.


“Знайсці і пакараць ідыолуха, =который отвячял за ляльку=”
“Я только что позвонила директору Строчиц-дядька кричит в трубку:"шо она у серам былаа,и в цветооочки тряпка,хде вы чего увиделиии?"Народ звоните все директору и по всем телефонам Строчиц и возмущайтесь,это в голове не укладывается!!!Звоните!!!Пускай хоть принесут извинения публично!2
“трэба афіцыйна запатрабаваць адказ пра "колер зімы " - працуючы дырэктарам музэя, чалавек не мае права не ведаць сымвалаў колеру у той час калі гэта на слуху і на вачах штодзённа. Гэта не што іншае - як правакацыя і уцягненне нашага насельніцтва у каравую і крававую прапаганду супраць братняга народу.”
“Дошли до ручки. что ж не использовали цвета зелено-красный, или триколор российский, а именно сине-желтый? И не стыдно? Ой, доиграются в игры русского мира... Дождутся.”
“Ганьба і здарада суседняга народа, які стаў ахвярах расыйскай чырвона-карычневай чумы. Неадкладна перадаць здымкі замежным СМІ і паслу Украіны”
“Цікава, хто гэтым усім кіруе?
__________________________________________
Той самы хто і растрэлам Майдана кіраваў.
пранікненне ажыццяўляецца паэтапна, у адпаведнасці з рэакцыяй суспільства. рэакцыі няма - можна і далей гнуць народзец, і зброю у рукі укласці і на бойню гнаць”
Страшна жыць!
Але ж зірнем на тое ж пудзіла на іншых фота, даступных ў бездані сеціва. Вось ахвяра строчыцкага вогнішча да экзэкуцыі:


Пры жаданні, тут і імперку можна пабачыць, і трыкалор расійскі (“біндеровцы жгут РуССкую Зімушку!!!1”) і чырвона-зялёнае (“атмарозкі! Пятая калона!”)
Бедным супрацоўнікам музея, сярод якіх ёсць і мае знаёмыя, і ў голаву не прыходзіла, што іх пярэстае пудзіла накліча на іх галовы столькі свяшчэннага гневу.
Яшчэ аўтар рэпартажу і раз’юшаныя каментатары прайшліся па “незразумелым спевам і танцам зусім не славянскіх калектываў”.


Бедныя арганізатары свята паспрабавалі задаволіць тых капрызных паспалітых наведвальнікаў, хто едзе ў першую чаргу за шоў, стварыўшы на адной з пляцовак гэткі экзатычны куточак.


Ну здавалася б і няхай, у рэшце рэшт падобнае свята ёсць у многіх культурах, дзяўчаты мілыя, а каму не падабаецца гэткі “мультыкультуралізм” - навокал больш чым хапае нашай беларускай этнікі. Але народнага гневу гэта не стрымала:
“Дырэктара пусцiць сплясаць на вогнiшчы башкiрскi танец! I саляры не пашкадаваць! )”
Вось якія браткі-беларусы крыважэрныя! Не быў, не бачыў, але асуджаю! І ў гугле, здаецца, ніхто не забанены…
А пасля: “Фу, Строчыцы? Там жа ватнікі!”, “Фу, Нясвіж? Там жэ ўсё пласцік і сцеклапакеты!”, “Я жэ ў інтэрнэце чытаў!”. Так што, даражэнькія інтэрнаўты, думайце галовамі, а не чарговымі накідамі лайна на вентылятар.
А хто хацеў - знайшоў шмат ціквага. Ябсхадзіў.















розDOOMы, хз, шозанах?, Беларусь беларуская, зіма, вясна, неспадзянка, аграмадэрн, сарказм, хвароба, выбар, дэмакратыя, Наша Ніва, бугагашанька!, ad fontes!, ад прадзедаў спакон вякоў, псіхадэл

Previous post Next post
Up