Just do "It"

Nov 13, 2012 15:42

Здаецца, пачвары з глыбінь Сусвету, больш вядомай як "Танцующий клоун Пеннивайз", надакучылі тлусценькія маленькія янкі, і ЯНО, услед за турыстычнымі аўтобусамі, падалося ў наш Нясвіж. Ці можа Джокер, затраўлены Бэтмэнам, вырашыў залегчы на дно ў Бругге Нясвіжы. Так ці інакш, сцеражыся, родны горад!  У адным з мірных агародаў крыважэрны Evil clown дэтэктэд!



Дарэчы, гэты агарод не такі мірны і звычайны, як здаецца на першы погляд. У гэтым доме нарадзіўся і вырас просты жыдоўскі хлопчык Шлёма Халяўскі, які стане кіраўніком паўстання ў Нясвіжскім гета і партызанам, а пасля, ацалеўшы ў Халакосце і віры Другой Сусветнай - вядомым ізраільскім гісторыкам, аўтарам кніг пра габрэйскі супраціў і пра даваенны і ваенны жыдоўскі Нясвіж-Нісовіц. 

сарказм, партызаны, Нясвіж, той свет, творчасць, жыдкі, паўстанне, фантастыка, ня!, псіхадэл, аграмадэрн

Previous post Next post
Up