Беларускія кнігі - беларускай школе

Oct 26, 2010 13:31

У сераду, 27 кастрычніка, стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі - беларускай школе” ад кампаніі "Гавары праўду", прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.

А 13.00 ля кругласуткавага намёта ля ГУМа распачнецца збор беларускіх кніг і пройдуць літаратурныя чытанні, у якіх возмуць удзел Уладзімір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Фядута, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Міхась Башура, Валярына і іншыя пісьменнікі, якія прэзентуюць свае кнігі ў фонд беларускай школы ў Эстоніі.Чытанні будуць прымеркаваныя да Дня нараджэння легендарнага беларускага паэта Анатоля Сыса.

Запрашаем далучыцца ўсіх неабыякавых - прыносьце кнігі (толькі беларускамоўныя!) на кругласуткавы пікет ля ГУМа. Акцыя будзе доўжыцца да пятніцы (уключна).

Акцыі

Previous post Next post
Up