КІРАЎНІК ЛІТАБ'ЯДНАННЯ "вобла" ІГАР ЖАЛТКОЎ: " Вяртанне блуднай “Воблы” Мы вярнуліся!!!

Jul 09, 2010 01:25

Усё мінае, казаў калісьці стары Саламон. Аднак штосьці часамі вяртаецца. У новым абліччы з новымі гукамі і пахамі, але з да болю знаёмым бляскам ў вачах. Пра гэта чалавецтву распавёў яшчэ адзін мудры старац - Гегель. Леташняя “Вобла” знікла з першымі прымаразкамі, не дажыўшы да спякотнага лета-2010. Панядзелкавыя вячоркі ў лёхах каралавых рыфаў, што буяюць у гарадскіх глыбінях са сталінскіх часоў, паэтычныя вакханаліі ў таварыстве акіянскіх блазнаў адышлі ў нябыт. Але не спяшайцеся несці пластыкавыя кветкі да нашага нягеглага помніку!

Выдавецтва “Галіяфы” гэтым разам вырашыла закінуць сеці ў самым цэнтры горада, а менавіта, у краме-галерэі “Падземка”, якая калісці слыла з гучных культурніцкіх акцыяў. Аркестр грае забойны рок-н-рол, літаратурныя панкі махаюць кіслотнымі балонікамі, літаб’яднанне ”Вобла” вяртаецца, каб падкінуць вугалькоў у сталічную літаратурную топку. Запрашаем маладых рыбаў-творцаў, будзем таксама радыя магутным літаратурным кітам. Паплылі!"

Бліжэйшы заплыў - у панядзелак 12 ліпеня.

Час - 18.00

Адрас “Падземкі” - пр. Незалежнасці 43. Каву, гарбату і печыва на борце гарантуем.

ВОБЛА, ГАЛІЯФЫ, Лiтаб`яднанне

Previous post Next post
Up