9-11 красавiка: ЧАЦВЁРТЫ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ “ПАРАДАК СЛОЎ”

Apr 05, 2010 23:36

Фестываль праходзіць у межах літаратурнай акцыі
«Беларускi красавiк/Белорусский апрель - 2010»

ЧАЦВЁРТЫ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ “ПАРАДАК СЛОЎ”

адбудзецца ў Менску з 09 па 11 красавіка 2010 года.

Месцы правядзення - Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13), Мастацкая галерэя “Ў”(праспект Незалежнасці, 37А), кавярня “Валерыя” ( Валадарскага, 7).

Крэда фестывалю: Перад удзельнікамі не ставіцца аніякіх моўных абмяжаванняў, прадстаўнікі розных літаратурных кірункаў не будуць абмяжаваныя выбарам літаратурнага матэрыялу ў сувязі з дэклараваным міжнародным і пазагрупавым характарам мерапрыемства. Асноўнай задачай Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак слоў” агранізатары бачаць у пашырэнні культурнага поля беларускай сталіцы ў вобласці найбольш актуальных галінах сучаснай паэтычнай думкі.

Арганізатары фестывалю: 
часопіс «Современная поэзия»
пры падтрымцы
беларускага ПЭН-Центра
грамадска-культурніцкай кампаніі «БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI!»

Аргкамітэт фестывалю: Андрэй Новікаў (Масква), Андрэй Хадановіч (Менск), Зміцер Вішнёў (Менск).

Куратары мерапрыемстваў: Ігар Бабкоў (Менск), Зміцер Вішнёў (Менск), Марыя Мартысевіч (Менск), Андрэй Новікаў (Масква), Дмітрый Строцаў (Менск), Андрэй Хадановіч (Менск), Аляксандр Шышкін (Масква), Андрэй Каровін (Масква), Аляксей Яфімаў (Масква).

Інфармацыйныя партнеры: 
Литафиша.ру
Литрадио.ру

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

09 красавіка (пятніца)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

15.00 - 17.00 - Імпрэза ў межах 4-га фестывалю паэзіі «Парадак слоў».
Выступы беларускіх літаратараў. Бяруць удзел:
Адам Глобус, Зміцер Плян, Ілля Сін, Сяргей Календа, Вольга Гапеева, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Брусевіч, Віка Трэнас, Мікола Касцюкевіч, Аксана Спрынчан, Міхась Башура, Ігар Жалткоў.

Падчас мерпрыемства будзе прэзентавацца кніга Сяргея Календы «Гiсторыi (не) пра нас. Казкі» 
Вядоўца Зміцер Вішнёў.

Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)
18.30 - 20.30 - Адкрыццё 4-го Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак слоў”

Выступаюць Уладзімір Арлоў (Менск), Дзмітрый Строцаў (Менск), Зміцер Вішнёў (Менск), Адам Глобус (Менск), Елена Гончарова (Менск-Масква), Віталь Рыжкоў (Менск), Елена Исаева (Масква), Александр Шишкин (Масква), Ольга Сульчинская (Масква), Леша Ефимов (Масква), Дзмітры Дзмітрыеў (Магілёў), Лера Сом (Полацк) і інш. Вядоўца Андрей Новиков.

20.30 - 21.00 - У межах адкрыцця фестывалю - прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча «Несымэтрычныя сны».

10 красавіка (субота)
Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)

12.00 - 12.45 - Сучасныя паэтычныя пераклады. Бяруць удзел Павал Анціпаў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Віталь Рыжкоў. Вядоўцы - Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч.

12.45 - 13.45 - «Паэзія не для ўсіх». Презэнтацыя кніжнай серыі «Галерэя Б.» (Менск). Алесь Разанаў, Алег Мінкін, Міхась Баярын, Андрэй Адамовіч. Вядоўца - Ігар Бабкоў.

13.45 - 14.45 - Прэзентацыя кніг выдавецтва «Арт Хаус медиа» (Масква). Бяруць удзел Елена Исаева, Михаил Каганович, Андрей Коровин, Ольга Сульчинская, Александр Рапопорт. Вядоўца - Александр Шишкин.

14.45 - 15.45 - Прэзентацыя кніг выдавецтва «Галіяфы» (Менск). Усевалад Гарачка, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Аляксей Чубат, Арцём Кавалеўскі. Вядоўца - Зміцер Вішнёў.

15.45 - 17.00 - Выступы гасцей фестывалю «Парадак слоў». Бяруць удзел Дмитрий Бураго (Кіеў), Леша Ефимов (Масква), Сергей Косяшников (Кіеў), Любава Малышева (Масква) і другія. Вядоўца - Андрей Новиков.

Кавярня "Валерыя" (Валадарскага, 7)
17.30 - 21.00 - Першы беларускі «Турнір паэтаў». Вядоўцы Андрей Коровин і Алексей Ефимов.

11 красавіка (нядзеля)
Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)

12.00 - 13.30 - Паэтычная праграма «8 жанчынаў». Вядоўца - Марыя Мартысевич.

13.30 - 14.45 - Прэзентацыя фестывалю «Время и место». Бяруць удзел Алена Казанцава, Міхаіл Гончароў, Галіна Дубянецкая, Людка Сільнова.

Вядоўца Дмітрый Строцаў.

14.45 - 15.00 - Закрыццё Чацвёртага міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак слоў».

УВАХОД НА ЎСЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ВОЛЬНЫ

прэзентацыя, Лiтаратура

Previous post Next post
Up