Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша : апокрыф-правакацыя / Уладзiслаў Ахроменка, Максiм Клiмковiч - Мiнск : Галiяфы, 2009. - 142 с.
“Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” - пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой дастаткова выразна прачытваецца гісторыя трох сусветна знаных народаў. Асобныя гістарычныя падзеі - закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы - наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай для чытача трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на пэўную эпічнасць.