Я хрысціўся ў прыстасаваным пад храм брызентавым вайсковым намёце ў Мінску, на вуліцы Прытыцкага. У тым намёце з скрыпучым драўляным насцілам і печкай-буржуйкай было нешта ад духу першых хрысціянскіх цэркваў. І не толькі ў ім, уся праваслаўная царква здавалася жывой і свежай. Тады мне зусім не сорамна было прызнацца, што я праваслаўны, бо гэта азначала толькі прыняцце мной Хрыстовага дабравесця.
«Беззаконны кіраўнік, уладалюбівы архірэй, фанатычны прыхільнік даўніны» - гэтых трох называў калісці праціўнікамі Хрыста ў сваім крэда а. Аляксандр Мень. Засцерагаючы, што яны належаць не толькі евангельскай эпосе, але адраджаюцца ў любы час, у розным выглядзе. Гэтыя трое, як мне падаецца, пачалі вызначаць мірское аблічча праваслаўя. Засланяючы сабой увесь рэлігійны змест і ўсю яго прыгажосць.
У пэўны момант я пачаў думаць, што праблема ў самім праваслаўі. Маўляў, яно заганнае па сваёй прыродзе, рэакцыянерства закладзена ў яго генах, іначай і быць не можа.
Можа быць іначай, прычым тут і цяпер.
Чытаць далей