ЗША не прымуць удзел у турэцкіх вучэннях без Ізраіля

Sep 01, 2010 15:49

Турэцкая газета Hurriyet паведамляе, што амерыканская адміністрацыя пагражае адмовіцца ад удзелу ў штогадовых ваенных манеўрах Anatolian Eagle, калі ў іх не будзе браць удзелу Ізраіль.

У мінулым годзе туркі упершыню забаранілі ВПС Ізраіля прымаць удзел у вучэннях. Такім чынам, яны выказвалі свой пратэст супраць аперацыі "Літы Свінец" у Газе. Амерыканцы тады заявілі, што не возьмуць удзелу ў вучэннях, і ўся міжнародная частка манеўраў была адменена.

У гэтым годзе амерыканцы, даведаўшыся, што запрашэнні да ўдзелу ў Anatolian Eagle разасланыя некалькім краінам, але не Ізраілю, папярэдзілі туркаў, што без Ізраіля і яны не прымуць удзелу ў манеўрах.

Туркі вельмі заклапочаныя жорсткай пазіцыяй ЗША і накіравалі ў Вашынгтон спецыяльнага пасланніка, задачай якога з'яўляецца пераканаць амерыканцаў у тым, што цяперашні ўрад Турцыі, адзіны мусульманскі член НАТА, не спрабуе аддаліцца ад Захаду.

Previous post Next post
Up