Originally posted by
krasnapolskaia at
КАМАРОЎКА і цуды маркетынгуНа кірмашы пытаюся, падыйшоўшы да прылаўка:
-- Чые ў Вас языкі?
-- Мае! -- ажыўляецца прадавачка.
***
Выбіраю два прыстойных чырвоных салодкіх перцы: кошт недарагі, таму могуць закінуць і непрыстойныя.
-- Я сама пакладу! -- абураецца прадавачка, -- не на гародзе -- там будзеце выбіраць!
Я збянтэжана:
-- Мне два.
І назіраю: хапае першыя трапныя і... зялёныя! А я ў салату бяру, я эстэт: у мяне ў салаце будзе зялёны і жоўты колер, мне не хапае чырвонага! І я зларадна (не справілася прадавачка!):
-- Не, мне чырвоныя!
-- Чырвоныя ідзіце там па 10 000 бярыце, а ў мяне няма чаго выбіраць!
І ківае ў бок суседняга прылаўка. Я падумала, што яна не зразумела па-беларуску і перапытала:
-- Па-вашаму, у Вас няма чырвоных?
-- Ёсць, -- нечакана ціха адказала прдавачка.
Я падзякавала і прыстроілася ў чаргу да суседняга прылаўка.