(Untitled)

Sep 28, 2012 15:26

Невядома адкуль выплыла (зь нейкіх антрэсоляў) энцыклапедыя "Беларусская Советская Социалистическая Республика". Выданьне 1978-га году. Тоўстая, старонак 600. Вырашыў пасканіраваць сёе-тое са здымкаў Менску тых гадоў. Цехі заводаў, паседжаньні прэзідыюмаў не сканіраваў, толькі горад, будынкі. Нажаль, у чорна-белых здымкаў якасьць кепская, але яна і ( Read more... )

Leave a comment

lorss September 28 2012, 13:18:05 UTC
такі горад зялёны, аж хочацца ў ім жыць. 6)

Reply

macias_n September 28 2012, 13:54:05 UTC
ой, Наташ, я як згадаю, які сквэр быў на Кастрычніцкай! Мы з мамаю там гулялі...

Reply

browar_dryhvy September 28 2012, 15:38:47 UTC
А я нават ня памятаю. Магчыма таму, што калі пачалі будаваць Палац Рэспублікі, мне было 8 гадоў, і мае маршруты абмяжоўваліся "дом-школа-дзядуля-цётка", а гэта ўсё Першамайскі і Савецкі раёны. Першае, што памятаю на тым месцы - плот зь метрабудаўскіх плітаў, які потым Сьценкаю Цоя зрабіўся.

Reply

macias_n September 28 2012, 19:20:34 UTC
шчыра кажучы, мне згадваюцца хутчэй адчуваньні месца, чым само месца. Памятаю вялікую круглую клюмбу і лавы вакол яе, усё гэта кустамі абсаджанае... Трэба фоткі якія пашукаць. Ну вось тут нешта за Сталіным бачна, але няўцямна. http://minsk-old-new.com/minsk-2768.htm

Reply

macias_n September 28 2012, 19:28:40 UTC
а ў гэтых бараках за сталіным бабуліна сястра жыла...

http://www.minsk-old-new.com/Image/old_images/Stalin.jpg

І так дзіўна, яшчэ ля опэрнага няма...

Reply


Leave a comment

Up