Падарожжа ў цэнтр Беларусі.

Jul 15, 2013 22:32

Некалькі год таму я наведаў вышэйшую кропку Беларусі -- гару Дзяржынскую. Апасля гэтага лагічным лічылася наведаць цэнтральную кропку Беларусі. Ад Менску яна знаходзіцца недалёка, але то жадання не было, то часу. І вось вырашыў, што хопіць цягнуць.Дзякуючы таму. што шлях не далёкі сабраўшы па-хуценькаму заплечнік сабраўся ў вандроўку.
Маючы вікіпедыю і ЖПС не паклапаціўся нанесці патрэбную кропку на мапу -- паспадзяваўся, што кропка відаць здалёк. Прыехаўшы на пачатковую кропку п.п. БЧ "Вендзеж" зразумеў, што зрабіў памылку. Бо быў добры туман і бачнасьць 50-60 м. Улічваючы, што да знаку каля 2 км, то акалічнасьць не самая спрыяльная. Але тэхналёгіі на службе чалавека -- там нават 3Ж працаваў, таму не было цяжкасьцей знайсьці патрэбную інфу ў сеціве.
І вось рушыўся я ў патрэбным накірунку. сцяжынка пралягала паміж дзьвух каналаў. А за каналамі і справа і злева жытнёвыя альбо пшанічныя палі. Туман пачаў па-троху знікаць і вось удалечыні пабачылася візуальная адзнака геаграфічнай кропкі -- геадэзічны трыангулятар. Але вось гора -- паміж намі была канава. Прыйшлося на ўсялякі выпадак, калі не атрымаецца падыйсьці бліжэй, зрабіць некалькі фотаздымкаў з гэтай кропкі


Альбом: Вендзеж-Станькава 14.07.2013

Настрой крышку сапсаваўся, але надзея заставалася ("Надюююха, мой компас земной" Л. Гурченко "Любовь и голуби"). І вось, калі выехаў на грунт пабачыў з'езд у поле і магчымасьць падысьці да знаку. Шчасьце было не вялікае, але значнае ;о)


Альбом: Вендзеж-Станькава 14.07.2013

Пасьля афіцыйных фатаздымкаў рушыў да наступнай кропкі падарожжа -- Шацку.
Шацк , гэта радзіма маёй бабулі па маці. Калі пасля вяртання з нямеччыны яна прыехала да сваёй хаты, то ёй сказалі, што ўсіх блізкіх сваякоў расстралялі -- маці, айчыма і сястру з братамі...
Не зусім старая бабулька, якую я пераймаў на скрыжаванні, што ў магілал на ўлеску расстраляна каля 720 чалавек мясцовага насельніцтва, як беларусаў, так і жыдоў...


Альбом: Вендзеж-Станькава 14.07.2013

На адным пагосьце прозвішча Карнейчык не сустракалася ўвогу, а другія могілкі так зараслі, што трэба вяртацца сюды позняй восенню, каб прайсьці да магіл. Знаёмыя прозьвішчы знайшоў толькі на брацкай магіле.


Альбом: Вендзеж-Станькава 14.07.2013

З дарогі думаў, што гэтым месцы стаяў валі дом с садам. Бо месца ўяўляе сабою прамакутнік з дрэвамі, але на карце ЖПС адзначана як могілкі... Калі залез у траву, то зразумеў, што гэта колішнія жыдоўскія могілкі, але пасля вайны, калі ўсіх жыдоў растралялі даглядаць за імі не стала каму...


Альбом: Вендзеж-Станькава 14.07.2013

На гэтай не вельмі аптымістычнай ноце рушыў у мястэчка Узда, дзе павінен быў пабачыць адну з дзвух, якія ёсь на Беларусі, капліцы-пахавальні ў выглядзе піраміды. На уздзянскіх могілках знаходзіцца разрабаваные пахаванне роду Завішаў пачатку 19 ст.


Альбом: Вендзеж-Станькава 14.07.2013

Могілкі здзівілі багатымі сучаснымі пахаваннямі і наянасцю некальскіх заслужаных -- урач, настаўнік...

Далей дарога ішла на Станькава -- уладанні роду Гутэн-Чапскіх і радзіму Марата Казея.

Некалі вялікі парк і палац належаць мясцовай школе. На тэрыторыі пабудаваны вылікая школа і дамы для настаўнікаў... Жудаснае уражанне... Бібліятэка ("Скарбніца") Чапскіх занепадае...


Альбом: Вендзеж-Станькава 14.07.2013

Паміж слупамі альтанкі бачная царква Свяціцеля і Цудатворца Мікалая, пабудаваная ў 1858 г імператарскім архітэктарам Канстанцінана Тонам (Будаваў храм Хрыста Збаўцы ў маскве). І ,кажуць, менавіта каля гэтай царквы загінуў ў 1915 г. лётык-выпрабавальнік Вутачкін.


Альбом: Вендзеж-Станькава 14.07.2013

Далей еду на Койдавнава, дзе спазнаюся на электрацягнік і ёсьць гадзіна часу з'ездзіць у вёску Крысава на мясцовы пагост, дзе пахавана Валянціна Мінская. Чаравек я не набажны і не асабліва веруючы ў Бога ў разуменні сучасных вернікаў, таму паехаў маючы вольны ча і чалавечую цікавасьць. Знайсьці месца пахавання лёгка -- пратапная ладная сцежка і над месцам пахавання зроблены рукамі каваля шацёр. Была палова восьмага вечара, але там было чалавек 10...

Спасылка на жыццяпіс Валянціны:
http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%B0_%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F

Спасылка на ўвесь фотаальбом:


Вендзеж-Станькава 14.07.2013

Велотуризм, Валентина Минская, Узда, Станьково, Шацк, Географический цент Беларуси

Previous post Next post
Up