May 09, 2011 11:12
Учора цэлы дзень саджалі бульбу на лецішчы ў маці з бацькам. Я і сястра з мужам пад чуйным кіраўніцтвам маці корпаліся ў зямлі з ранку да вечара. Дзіўна, але гэтая праца з году ў год заканчваецца аднолькава. Свая з большага родзіцца дробная і яе мала, таму вельмі хутка яе даводзіцца купляць. Вось і нахалеры гэтыя штогадовыя мучэньні? Асабліва пасьля размоваў пра тое што "здароўе даражэй і ў наступным годзе так шмат саджаць ня будзем". Такі вось своеасаблівы дзень сурка нейкі атрымліваецца.
П.С. Самая камэдыя будзе калі на лецішча пачне ездзіць бацька. Звычайна да яго прыходзяць суседзі і распавядаюць, што маўляў пасадзілі ўсяго шмат а ўраджаі дрэнныя. Тата тады ў адказ загадкава ўсьміхаецца і кажа,ня ведаю, ня ведаю. Мы ў гэтым годзе асабліва нічога не садзілі,леняцца мае, а ўсё расьце...Ну ён дык дакладна нічога не садзіў:)))
life,
нататкі