May 05, 2011 14:00
Зноўку адчуваю сябе падманутым шасьцігадовым хлопчыкам... У "нулёўцы" вельмі ўжо хацелася перамагчы ў віктарыне каб атрымаць шыкоўную кніжку з казкамі. Нажаль у старшаклясніцы якая спаўняла ролю вядучай быў свой погляд на тое хто напісаў казку "Крэсіва". Яна чамусьці была перакананая што гэта ну ніяк не Г.-Х. Андэрсан. Яшчэ і адчытала прылюдна, маўляў хлопчык, трэба больш чытаць.
З тых часоў і не шанцуе хоць трэсьні. Вось і надоечы прыняў удзел у творчым конкурсе.
У прынцыпе даволі чакана маіх выслкаў не ацанілі. Ну і хер зь імі.
Вядома 1,5 млн "белак" лішнія не былі б па любому, але больш за ўсё шкада не грошай а часу які быў патрачаны ўпустую. Тым больш што наконт ляўрэатаў сумненьняў адразу не было.Такая нашая краіна што аўтары з "Савецкай Б" і іншыя б сваё рэдка ўпускаюць. Спаборніцтвы зь імі як лоўля карасёў у бочцы. Незразумела нашто было толькі конкурс ладзіць?
Długość dźwięku samotności,
настрой,
life