ЗНАЁМСТВА З БАЦЬКАМІ

Mar 24, 2011 07:48

Якаў у свае 30 з гакам гадоў жыў сабе ў ЗША, куды яго прывезьлі ў 15-ці гадовым узросьце бацькі з расейскай глыбінкі. Зьнешні выгляд ён меў быццам бы сышоў са старонак прапагандысцкай літаратуры Трэцяга райху. нават рэгулярныя паходы ў трэнажорную залю і харчаваньне рознымі пратэінавмі кактэйлямі сітуацыю ў лепшы бок не зьмянілі. Але ж захацелая яму ажаніцца. Гэта стала ідэяй фікс.
На шчасьце недзе ў горадзе Вялікага Яблыка ён пазнаёміўся з беларускай дзяўчынай. Ці ёй вельмі спадабаўся Яша ці ягоны амэрыканскі пашпарт, або што яшчэ, але праз год вырашылі яны ажаніцца. Трэба сказаць што гарадок дзе жыла нарачоная правінцыйны, таму на "сватаўство гусара" і ўсклікалі дахалеры гасьцей, у тым ліку і нейкага сваяка з канторы.
Дык вось сядзяць яны ўсе за сталом і тут "жаніх" "атручаны заходняй прапагандай" вазьмі ды і ляпні нешта пра ягамосьць АГЛ. Бацька нарачонай не вытрымаў і пачаў крычаць пра тое што "жыдовская морда" оскорбляет святого для нашей страны чылавека, і што дачку за сьвятатаца не аддасьць бо столькі працааў і быў на калчакаўскіх франтах ранен і г.д. і цяпер у эпоху благадзенстаія як можна казаць такое. Нэрвова на жарт адрэагаваў і госьць з канторы. У выніку сватаўство скончылася грандыёзным "шухерам". Толькі цуд уратаваў "маладога" ад кулакоў разнгневанага пралетарыяту.
Што сталася з той беларусачкай гісторыя змоўчвае, а Яша праз два месяцы пасьля выпадку ажаніўся на румынцы. Відаць над памерлым Чаўшэску преад крэўнымі новай нявесты жартаваць было куды бясьпечней.

менскія байкі, людзі вакол і навокал, life

Previous post Next post
Up