МОДЫ

Feb 18, 2011 16:22

Да прэсухі было кілька гадзін вольнага часу і вырашыў схадзіць у "Сталіцу". Там у адной з крамаў дзе прадаюць розныя мужчынскія шмоткі стаў сьведкам як розныя асобы жаночага полу куплялі ці то падарункі на 23 лютага, ці проста папаўнялі гардэроб сваіх мужоў, хлопцаў і г.д. Асабліва павесяліла цётка якая набрала штук 20 гальштукаў з дрэннага полеэстэру, зусім дзікіх афарбовак з вялікімі цяжкімі ўзорамі ў стылістыцы кітайскіх шмотак 90-х гадоў мінулага стагоддзя і адпаведнай якасьці. Ай не, забыўся,яшчэ такія ў індыйскім кіно паказваюць. Канчаткова дабіла, калі яна папрасілася адыйсьці з чаргі і галопам паімчала ў аддзел дзіцячага адзеньня адкуль прынесла маленькі белы з буйнымі ружамі гальштук на гумках, трэба думаць для сына. І потым гэтыя "стылісткі", або ўжо іхныя дачкі, пляменьніцы ці хто яшчэ кажуць, маўляў у нашых мужчынаў з густам праблемы, апранаюцца абы як,не глядзяць сябе... а вось замежнікі (тут звычайна ідзе мечтацельный выдах)...
І вось тут пытаньне цікавае, а хто ім, беларускім мужчынам гэты густ з маленства прывівае? Ды мо пара ўжо некаторым кабетам і самім у люстэрка паглядзецца? Асабліва тым якія апранаюцца ў стылістыцы "абкам на аб'екце", ці апранутым як танныя прадажныя жанчыны ...


думка, настрой, адысея ХХІ, life

Previous post Next post
Up