СНАБІЗМ

Feb 07, 2011 23:30

Пасьля ўнівэру надыйшоў час аддаць радзіме тое што яна быццам бы патраціла на маю адукацыю. Так лёс накіраваў у школу, дакладней у дзьве, дзе працаваў настаўнікам гісторыі і замяняў настаўнікаў па яшчэ да халеры розных дысцыплінаў. Так атрымалася, што апошнім часам даволі часта сустракаю былых вучаніц, дакладней сказаць наведвальніц маіх урокаў, бо якія яны нафіг вучаніцы? Гатовыя вырваць адамаў яблык за дзявятку замест васмёркі, за сямёрку замест шасьцёркі, пры тым што веды ў іх былі добра калі на пяцёрку...занудныя да немажлівасьці ў сваіх патрабаваньнях. А колькі пафасу было ў іх паводзінах, маўляў, вы усяго толькі настаўнік, няўдачнік, а я, я зорка.
І што? Цяпер я ўжо даўно не настаўнік,ды і яны не гарэзьлівыя свавольныя дзяўчынкі."Зоркі" працуюць прадавачкамі ў крамах, чырванеюць сарамліва хаваючы вочы, і робяць выгляд, што не пазналі. Хто мне растлумачыць, нашто ім былі тыя дзявяткі па гісторыі? Ці без іх у крамы ўжо не бяруць, як згодна старой лененды, што ў Амстэрдаме драгдылерамі могуць стаць толькі тыя хто скончыў маскоўскі РУДН?
У адной з такіх якая робіць на касе ў "Прасторы" не стрымаўся каб запытацца:
- Жыцьцё атрымалася, ці ня праўда? У адказ пачуў халоднае, з вас 45 тысяч 600 рублеў. Тым не меньш упэўнены, мы адзін аднога выдатна зразумелі...

уражаньні, надзённае, life, kultura i sztuka

Previous post Next post
Up