Эстэты :)))

Jan 19, 2011 21:23

Быў у гіпэры і выпадкова стаў сьведкам дзіўнай сытуацыі, з-за якой доўга ня мог супакоіць сьмех.. Жонка спрачалася з мужам, або дзяўчына з кавалерам, ня сутнасьць... Не, яна не лаяла яго за тое што ён хоча выпіць з крабавым салатам Gros Plant du Pays Nantais, у той час як да яго больш пасуе Qualitätswein ці Albarino. Усё было вельмі ўжо празаічна, яны ледзь не пабіліся з-за колеру туалетнай паперы. Ну не жадала пані купляць белую, бо тая занадта сумная.А той ганіў белую бо не падыходзіць да пліткі ў прыбіральні. Дзіўныя людзі калі ўбачылі што мяне ледзь не рве на часткі ад сьмеху яшчэ і паглядзелі на мяне як на вар'ята. Але ж пачырванелі і супакоіліся.

настрой, нататкі, назіраньні

Previous post Next post
Up