Хто верыць што маладзечанскі бровар зачынілі, дык ведайце, гэта няпрауда!!!!
Сёньня адтуль. Быў праездам і не ўтрымаўся зайсьці ў ташнілаўку "Півін", што на вакзале. Працуе. Наведвальнікаў ня шмат. Моладзь гэтым півам як грэбавала так і грэбуе, у асноўным п'юць "Баброў" і "Аліварыю". Ну і добра, нам больш ўзастанецца:)))
Было піва дзвух гатункаў "Маладзечанскае" неасьветленае і непастэрызаванае і такое самае але асьветленае "Жыгулёўскае". У прынцыпе складнікі хмель, вада, солад і жыта аднолькавыя, аднолькавая і плотнасьць 11% а таксама градус 3,7 абароты. Як для мяне дык у самы раз. Выпіў два куфлі ды яшчэ 1,5 літры ўзяў з сабою.Зараз во іх таксама хутка ня будзе;)))
Калі піў, падумалася, тамтэйшае піва бадай адзіны чыньнік з-за якога я з радасьцю наведваю Маладзечна у надцаты раз. Ну не едзіць жа туды столькі разоў на экскурсію з-за таго што там нарадзіліся гісторык Генадзь Каханоўскі і ягоны сын, таксама гісторык і трохі гістэрык, ці наадварот, як каму падабаецца:)))
Такія справы. Вашае здароў'е:)))
![](http://pics.livejournal.com/brodzki/pic/0006dfkh)