Галчынскі vs. Miлаш

Dec 27, 2010 20:11

Як каму, а мне асоба Канстанты Ільдэфонса Гальчынскага, з ягонымі схільнасьцямі да містыфікацыяў, п'янкамі, панегірыкам да Сталіна і працай цэнзарам, куды больш прыязьней чым такі чэсны і справядлівы ляўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслаў Мілаш які так любіў павучыць жыцьцю.
Чаму? Дай Божа памыліцца, але нешта падказвае, для таго каб пасьля працы ў часопісе "Творчасьць" атрымаць магчымасьць сесьці ва ўтульны фатэль аташэ па культуры МЗС ПНР у Парыжы і Нью Йорку трэба было рабіць такія рэчы, што нейкі там панегірык Сталіну, або публічныя нападкі на Мілаша проста забаўкі для немаўлят...

Хай Галчынскі ня стаў сымбалям змаганьня з камуністамі, да яго адносіліся як да блазана, і ён не атрымаў "Нобелеўку", але наўрад ці хтосьці будзе спрачацца, што ў ім больш жывога. Сапраўды, што такога цікавага ў тым, каб быць памятнікам, асабліва жывым, прэтэндаваць на ролю сумленьня нацыі?
P.S. Пры ўсёй непрыязьні адно да аднога зусім нечакана знайшоў між Галчынскім і Мілашам нешта агульнае. Пераклады іх твораў на беларускую мову часам пакідаюць спрэчныя ўражаньні.

Людзі вакол і навокал, настрой, kultura i sztuka, гісторыя і сучаснасьць

Previous post Next post
Up