Dec 16, 2010 16:07
Прыходзіла лекарка. Ёй бы ў тэатр, граць Зою Касмадзем'янскую якую або Любоў Шаўцову з "Маладой гвардыі". Такая сабе камсамолка, шматдзетная маці,выдатніца станоўчая ва ўсіх адносінах... Выпісала бальнічны да панядзелку і кучу розных травяных збораў, настоеў і мікстур, якія наўрад ці дапамогуць.Усё можа скончыцца банальным бранхітам, не дай Божа зразумела, але... Цікава, чаго яна ад нас чакае за чатыры дні пакуль дачка будзе прымаць гэтае "сена"? Сто адсоткаў потым будзе запіс на сераду, пятніцу і зноўку на панядзелак з выпіскай антыбіётыкаў і іншых больш моцных сродкаў.І яна пра гэта ведае, бо праблемы ўзьнікаюць пастаянна. Вось нафіг такое рабіць?
Ну чаму ўсё так прадказальна?
ПС. Цікава, ці будзе на мяне гэтым разам бублік крышыць, як на жонку мінулдым разам. Тая ўсе яе парады выконвала, а на прыёме лекарка пачала яе вычытваць, маўляў што за г вы пілі ўвесь гэты час, дзіцё зусім запушчанае і г.д.
Długość dźwięku samotności,
нататкі,
надзеннае